Хвілінкі-весялінкі
Каця паказвае Галі свайго ката.
– Цудоўны коцік, – хваліць Галя. – Пазыч яго мне, у нас дома поўна мышэй.
– Не, – адказвае Каця, – лепей ты прынясі да нас сваіх мышэй.
(№ 6, чэрвень 1970 г.)
– Прызнайся, Віця, што ты разбіў акно. Ведай, шчырае прызнанне зменшыць віну напалову!
– А калі я прызнаюся два разы, тады зусім віны не будзе?
(№ 8, жнівень 1970 г.)
У трамваі сядзяць маці і сын.
– Што ты вочы заплюшчыў, можа, захварэў? – занепакоілася маці.
– Не магу глядзець, як тая бабулька стаіць.
– Дык саступі ёй месца.
– А я яе не бачу.
(№ 12, снежань 1970 г.)
– Адкажы, Оля, колькі частак свету?
– Пяць.
– Пералічы іх.
–Раз, два, тры, чатыры, пяць.
(№ 3, сакавік 1971 г.)
– Барыс, чаму тваё дамашняе сачыненне пра сабаку слова ў слова падобна на сачыненне твайго брата Колі!
– Бо мы пра аднаго сабаку пісалі.
(№ 1, 1970)