Сустрэча вясны
Понедельник, 3.04.2017 08:10. Рубрика: Вершы
Звіняць, імчацца ручайкі,
Разносяць навіну:
– Гэй, гэй, выходзьце да ракі,
Сустрэнем там вясну!
Збягае снег з дарог, лугоў,
Ужо не снег – адна вада…
Вярнулася сям’я буслоў
Да роднага свайго гнязда.
Шпакі шчыруюць дацямна,
Ім добра ў шумнай чарадзе.
Вясна-красна, вясна-красна
У квецені ідзе!
Мікола ГАМОЛКА