Свет у вачах сына
— Дачушка, прачынайся. У цябе сёння новы цікавы дзень! — ласкава прамовіла маці і пацалавала Вераніку.
— Мам, а гэта абавязкова? — сонна азвалася дзяўчынка.
— Абавязкова што?
— Уставаць з ложка… — лянотна вымавіла Вераніка.
— Хто тут хоча правесці цэлы дзень у ложку? Ве-раніка, зрабі самае важнае – падыміся з ложка. Мама нарыхтавала смакаты на сняданак! — бадзёра натхняў тата.
— Угаварылі, падымаюся! Тым больш, у мяне сёння багата спраў!
— А чым плануеш займацца пасля школы? — зацікаўлена запытаў тата.
— Мы дамовіліся з бабуляй, яна сустрэне мяне і завязе ў Нацыянальны мастацкі музей.
— А ты падрыхтавалася? — запытаўся тата.
— Нас папрасілі прачытаць біяграфію рускага мастака Васняцова Віктара Міхайлавіча.
— Прачытала?
— Так, але не вельмі добра ўсё зразумела. Сярод рускіх жывапісцаў Васняцоў займае асаблівае месца. Яго творчасць — гэта цэлая эпоха рускага мастацтва! Васняцоў быў сынам сельскага святара, рыхтаваўся пайсці па шляху бацькі. Аднак жаданне маляваць прывяло дзевятнаццацігадовага семінарыста з Вяткі ў Пецярбург, у мастацкую акадэмію. Перад гэтым Віктар Міхайлавіч вучыўся ў духоўным вучылішчы, потым у семінарыі, але з блаславення свайго бацькі пакінуў яе, вырашыў паступаць у пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Цікава, што, здаўшы экзамены, з-за баяз-лівасці не адважыўся даведацца вынікі. Падумаў, што непрыняты. Аднак у Вятку не вярнуўся. Цэлы год падпрацоўваў у Пецярбургу ілюстратарам кніг. А калі прыйшоў паступаць у Акадэмію на наступны год, яму сказалі, што ён залічаны студэнтам яшчэ ў мінулым годзе.
Тата падтрымаў досвед дачкі, бо сам здаўна любіў творчасць Васняцова:
— У ранні перыяд сваёй творчасці мастак выступіў як жанрыст, напісаў карціны «З кватэры на кватэру», «Кніжная лавачка», «Ваенная тэлеграма». Але адначасова спрабаваў сілы ў іншай тэматыцы. Звярнуўся да фальклору. Пазней у творчасці Васняцова адбыўся паварот у бок гістарычных і казачных сюжэтаў. Памятаеш, мы разглядвалі бабулін куфэрак з карцінамі Васняцова «Дыван-самалёт», «Алёнка», «Тры царэўны падземнага царства», «Віцязь на ростанях», «Іван -царэвіч на шэрым Ваўку «, а потым чыталі казкі пра гэтых герояў. Мастак імкнуўся намаляваць персанажаў народнага фальклору з рэальнымі рысамі, але так, каб не была страчана казачнасць. Безумоўна, да канца пераадолець гэту супярэчнасць наогул нельга, але мастак наблізіўся да сваёй мэты. У яго гэта атрымалася, вобразы, ім знойдзеныя, усенародныя ў сваёй прастаце і натуральнасці. У яго маскоўскай майстэрні на сцяне вуглём быў намаляваны хлопчык, які прыціскаў палец да рота. Такі вось знак цішыні. Калі Віктара Васняцова адрывалі ад працы, ён моўчкі паказваў на гэту карціну.
— Дарэчы, Google нам падказвае, што зараз застаўся адзіны прамы нашчадак, які жыве і працуе ў Кіеве, — Міхаіл Віктаравіч Васняцоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, вельмі падобны знешне да свайго знакамітага прадзеда. У Віктара Васняцова было пяцёра дзяцей — Таццяна, Барыс, Аляксей, Міхаіл і Уладзімір, — распавяла мама Веранікі.
— Дзякуй, мама, было смачна. Дзякуй тата, было цікава. Я пабегла ў школу! — сказала Вераніка.
З добрым настроем і кіпучай энергіяй праляцеў вучэбны дзень. Пасля ўрокаў яе чакала бабуля, якая з радасцю вадзіла дзяўчо на заняткі ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Бабулі і самой было цікава разглядаць карціны мастакоў. А праект «Дзеці — у шэдэўрах мастацтва» захапляў сваёй чысціней і ўнутраным светам.
— Добры дзень, як жа я за тыдзень па вас засумавала! — павіталася з групай куратар праекта Марыя Іванаўна.
— Добры дзень,—хорам адказалі дзеці.
— Дома вы рыхтаваліся і чыталі біяграфію вядомага рускага мастака Віктара Васняцова, а сёння ў вас бу-дзе магчымасць пабачыць карціну, якая захоўваецца ў нашым музеі, — “Партрэт сына”. Яна напісана ў 1892 годзе.
— А хто намаляваны на карціне, які з сыноў мастака? — задаў пытанне хударлявы хлопчык у акулярах, на выгляд вучань чацвёртага класа.
— Міша, яго ўлюбёнец. Ён часта сустракаецца на карцінах Віктара Міхайлавіча. Паглядзіце на вочы хлопчыка. У іх адбілася тонкая назіральнасць мастака. Ён заўважыў тое, што вызначыла ўвесь далейшы жыццёвы шлях хлопчыка, — удумліва вымавіла Марыя Іванаўна.
— А распавядзіце нам пра лёс Міхаіла Васняцова. Цікава, што было далей з хлопчыкам з партрэта, — папрасіла Вераніка.
— Добра, слухайце: рос Міхаіл Васняцоў ў баць-коўскім доме ў знакамітым сяле Абрамцава, у творчай атмасферы. Пазней хлопчык з партрэта – Міхаіл Віктаравіч — стаў астраномам і матэматыкам. Працаваў у Паўднёвай абсерваторыі ў Адэсе. А калі пачаліся рэвалюцыя і грамадзянская вайна, быў прызваны ў артылерыю. Каб выратаваць сям’ю, Міхаіл адправіў жонку з дзіцём у Маскву, а сам сеў на параход, паехаў у Югаславію. Адтуль пераехаў у Прагу, дзе спачатку выкладаў ва ўніверсітэце. Потым аб’яднаўся з сям’ёй – жонкай і сынам, стаў святаром і да самай сваёй смерці служыў у невялікай царкве. Пахаваны ў Празе, на рускіх могілках. У тым, што астраном-матэматык стаў святаром, нічога дзіўнага — сямейная дынастыя. Бацька і дзед Віктара Васняцова былі святарамі.
Анастасія Радзікевіч