Срэбная калыханка
Суббота, 25.03.2017 13:56. Рубрика: БУСЯ
Між аблокаў ззяе серабрысты твар.
Патанае ў казцы сцішаны абшар.
Засыпае снегам поўня ўсё наўкол,
засыпае срэбрам дах, і плот, і дол.
Спі, мая галубка, ціхім светлым сном.
Ходзіць снег па даху срэбраным катом.
Хутка прыйдзе ранак, зазірне ў акно –
Золатам і барвай палыхне яно!
Казытну я промнем мой любімы нос:
– Прачынайся, сонца, я чайку прынёс!
Уладзімір ЧАРАУХІН