Цень
Вторник, 16.05.2017 13:37. Рубрика: Вершы
Наступае новы дзень.
Прэч ганю сваю ляноту.
Пад кустом ляжыць самотна
І з мяне смяецца цень.
Я ў двары – і ён у двор.
Я ў пад’езд – ён у пад’ездзе.
Прывязаўся, нібы чорт.
Лезу ў склеп, цень следам лезе.
Я па парку – цень па парку.
Так гулялі цэлы дзень.
Наплыла, раптоўна, хмарка.
Дождж пайшоў… і дзе той цень?
Васіль ДЭБІШ