Воскресенье, 16.04.2017 13:27. Рубрика:
Вершы
Малюнак Андруся Такінданга
Там, на двары, – у здзіве кот:
Снег выпаў белы і высокі.
Каля акна ён. Ля варот
На плоце сварацца сарокі.
Наўкол – анёлавы спакой.
Па дрэвах, вільчыку, па даху,
Па падваконні – малако
З бяздоннага сцякае гляка.
Васіль ДЭБІШ