Хвілінкі-весялінкі
Среда, 22.03.2017 12:30. Рубрика: “Вясёлка” – 60
– Мама, мама!
– Чаго?
– У малако мышка ўвалілася.
– Выкінь хутчэй.
– А я ката ў збан усадзіў, няхай ловіць.
(№ 6, чэрвень 1966)
Люся хацела пагуляць з маленькім сабачкам, але баялася.
– Тата, пацягні сабачку за хвост, – папрасіла дзяўчынка.
– Навошта?
– Я хачу паглядзець, ці кусаецца ён.
(№ 10, верасень 1966)
– Коля, калі ты нарэшце выправіш сваю двойку? – спытала мама.
– У дзённіку я ўжо выправіў. А ў класным журнале не магу: яго хаваюць у настаўніцкай.
(№ 11, кастрычнік 1966)