Кормяць Сяргейку
Воскресенье, 5.03.2017 11:49. Рубрика: “Вясёлка” – 60
Першая лыжка за маміну ласку,
Другая – за татавы гушканні-гулі,
Трэцяя – за бабуліны казкі,
Чацвёртая – за жалейку дзядулі,
Пятая – за пеўніка чубатага,
Шостая – за коціка-дуроніка,
Сёмая – за жаўрука над хатаю,
А восьмая – за наша сонца-сонейка,
Дзявятая – за веснавую раніцу…
Ну вось і каша ў місачцы канчаецца.
Максім ТАНК
(№ 6, чэрвень 1979 г.)