Вячэра
Суббота, 11.03.2017 10:51. Рубрика: “Вясёлка” – 60
Ляцелі дзве цяцеры,
Шукаючы вячэры,
Глядзелі зверху ўніз.
І раптам бачаць: ліс
Ім лапаю махае,
У госці запрашае.
Адна цяцера смела
На палянку села.
Другая – не схацела,
Галоднай паляцела.
Галоднай начавала,
Сяброўку ўсё чакала.
Але няма з гасцёўкі
І сёння той сяброўкі.
Анатоль ГРАЧАНІКАЎ
(№ 2, люты 1979 г.)