Падарунак ад дзеда Лявона
Четверг, 9.02.2017 08:18. Рубрика: Літаратура
Крышку пра кніжку
Пісьменнік і артыст Леанід Улашчанка дужа цікава ўмее апавядаць унучкам пра ўсё, што тыя захочуць. Ён ведае, чаму нельга рваць сон-траву, хто такія Зюзя, Завейка, Мяцеліца, Сівер-Вецер, як ходзіць сараканожка, куды хавае рожкі слімак, пра што думае жаба на купіне, чаму ў страказы вочы лупатыя. Амаль усе казкі Леаніда Улашчанкі друкаваліся ў “Вясёлцы”. І вось яны пад адной вокладкай у кнізе “Ножкі сараканожкі”: падарунак чытачам зрабіў і сам аўтар, і выдавецтва “Мастацкая літаратура”. А дапамог убачыць герояў казак мастак Павел Кандрусевіч. Пачытайце мудрыя казкі дзеда Лявона, так сам сябе любіць называць казачнік Леанід Аляксандравіч Улашчанка.
Вася ВЯСЁЛКІН