Віншуем лаўрэатаў!
Четверг, 19.01.2017 07:57. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Рашэннем рэдакцыйнай калегіі прэмія імя Васіля Віткі за 2016 год прысуджаецца:
![]() |
Пісьменніку і артысту Леаніду УЛАШЧАНКУ – за казкі “Слімаковы ножкі” (№ 1) і “Страказа” (№ 8) |
---|---|
>![]() |
Намесніку галоўнага рэдактара, педагогу і журналісту Анастасіі РАДЗІКЕВІЧ – за літаратурна-гістарычны аповед “Скарбы Нясвіжскага замка”, які друкаваўся на працягу года ў дванаццаці нумарах |
>![]() |
Мастаку Кацярыне БІЛАН – за афармленне аповесці-казкі “Грошык і таямнічы кошык”, а таксама творчага праекта “Фінансы ад А да Я”, якія друкаваліся на працягу двух гадоў |
Імянной прэміяй Уладзіміра Ліпскага за лепшыя творы 2016 года адзначаюцца юныя аўтары:
![]() |
Маша МІХАЛЁВА, вучаніца гімназіі-каледжа мастацтваў г. Мінска – за верш “Дождж” (№ 2) |
---|---|
>![]() |
Павел НОВІК, вучань 2 “Б” класа дзіцячага сада-пачатковай школы № 468 г. Мінска – за апавяданне “Павучок” (№ 5). |
* * *
У снежні вясёлкаўцы пабывалі ў двух дзівосных санаторыях “Случ” і “Сонейка”, якія знаходзяцца на Случчыне. Тут адпачываюць хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх куткоў Беларусі, асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія жывуць на тэрыторыях, адзначаных чарнобыльскай бядой. Галоўны рэдактар Уладзімір Ліпскі, супрацоўнікі рэдакцыі Васіль Дранько-Майсюк, Карына Рандзіцкая і Кацярына Саўпель стварылі для юных гледачоў сапраўдны спектакль: расказвалі казкі, спявалі песні, праводзілі гульні. Дзеці паабяцалі не толькі выпісваць “Вясёлку”, але і дасылаць свае мастацкія творы.
Вася ВЯСЁЛКІН
Віншую! Жадаю творчых поспехаў!