Вершы Уладзіміра МАЦВЕЕНКА
Четверг, 13.10.2016 07:24. Рубрика: Вершы
Каму што
Ранічкай,
Пасля зарадкі,
Бягуць
За гускай
Гусяняткі.
Курка
Запыталася:
– Куд-куды?
Гуска
Засмяялася:
– Да вады.
Вам
Лепш
Ля грэчкі
Пакапацца,
Нам
Перш
Да рэчкі,
Пакупацца.
Пажаданне
Няхай усё тое,
Што вас мучыла і гняло, –
забудзецца.
Няхай усё тое,
Аб чым вы марыце, каб было, –
збудзецца.
Няхай шчасце і ўдача
У ваш дом завітае,
Няхай ваш анёл
Вас крылом атуляе…