Лісце
Понедельник, 2.05.2016 07:03. Рубрика: Вершы
Вясною ранняй з ціхім смехам
Расце святло ў душы маёй.
Абноўленая, пасля снегу –
Вось так баліць зямля травой.
Вось так расце сцябло без крыку,
Дажджы шчыруюць ад відна.
А птушкі ўжо адчулі крылы,
І вецер хмары разагнаў…
Хацелася ў словах выйсце
Знайсці,
Сказаць…
Ды спакваля
Трывожна з дрэў выходзіць лісце, –
І радасна змаўкаю я.
Валянціна Коўтун (6.04.1946 – 30.04.2011) – беларуская пісьменніца. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова. Аўтар кніг паэзіі “Каляровыя вёслы”, “На ўзлёце дня”, “Метраном”, “Лісты да цябе”, твораў для дзяцей “Мы робім казку”, “Вясёлы заасад” і інш. У гэтым месяцы спаўняецца 70 гадоў з дня яе нараджэння.