Суббота, 19.03.2016 10:35. Рубрика:
Вершы
З Інаю вучылі алфавіт мы,
А яна баіцца літар,
Бо праз нейкую хвіліну
Іна можа быць не Інай.
Л паставіш перад Інай –
І не Іна ўжо, а Ліна.
А як выйдзе А з-за спіны –
Атрымаецца Аліна.
І Аліна не Аліна,
Бо ўжо з П яна Паліна.
Як дзяўчатак не паблытаць
З дабаўленнем розных літар?
Анатоль ЗЭКАЎ