Снег
Вторник, 12.01.2016 07:37. Рубрика: Вершы
Белым-белае сяло,
Многа снегу намяло.
Гурбы – не ўзабрацца,
Слуп у белай шапцы.
Белы сад і белы дах,
Снег на дрэвах і кустах.
Толькі чорныя гракі
Закрычалі ля ракі.
Лёгкі снег, пушысты,
Белы, мяккі, чысты.
Многа снегу намяло,
Белым-белае сяло.
Станіслаў ШУШКЕВІЧ
Станіслаў ШУШКЕВІЧ (19.02.1908 – 1.01.1991) – беларускі пісьменнік. Для дзяцей напісаў кнігі “Звярыны баль”, “Лясная калыханка”, “Сарочы церамок”, “Колькі кіпцікаў у кошкі”, “Дванаццаць пасланцоў”, “Барадаты камар”, “Ліса з магнітафонам” і іншыя.