Среда, 6.01.2016 09:25. Рубрика:
Вершы
Бачыў дзіва я такое!
Вам казаць ці не казаць?
З калядоўшчыцай казою
Воўк ішоў калядаваць.
Выглядаў воўк кавалерам,
І каза – каля яго.
Можа б, я і не паверыў,
Каб не бачыў сам таго.
Ні дарослым, ні малечы
З тропу ўжо мяне не збіць:
У святы калядны вечар
Шмат дзівосаў можа быць.
Анатоль ЗЭКАЎ