Сонечнае лісянятка
Вторник, 6.10.2015 07:07. Рубрика: Вершы
Бег маленькі жоўты ліс,
Курак ён зусім не грыз.
Ліс быў сонечны і ветлы,
І шукаў сяброў ён светлых.
Тых, каму зусім не шкода
Ні марозіва, ні лёду.
Бег у розныя краіны,
Бег у горы і даліны.
І чакаў, калі ж на свеце
Здагадаюцца ўсе дзеці,
Што пускае сонца долу
Не, не зайчыкаў вясёлых –
Лісянят з хвастом пухнатым.
Адчыняйце вокны ў хату!
Аксана СПРЫНЧАН