Прыказкі і прымаўкі
Ці задумваліся вы, сябры, чым адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі? Дык вось, пры́маўка – кароткі выраз, у якім вобразна вызначаецца пэўная жыццёвая з’ява. У адрозненне ад прыказкі, пры́маўка часцей за ўсё не з’яўляецца самастойным суджэннем. Прымаўцы больш уласцівы сатыра, гумар, яна не мае павучальнага зместу. Напрыклад, кажуць “старасць не радасць”, “як кот наплакаў”, “віламі па вадзе пісана”, “чорным па белым”.
Прыказка – гэта агульнавядомае выслоўе з павучальным сэнсам. Прыказкі і прымаўкі – своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі. Нашы продкі так казалі пра час: “Дарагое яечка да Вялікадня”; “Гуляй, гуляй, ды справы не кідай”; “Пакуль жаніцца, загаіцца”. Ёсць у беларусаў шмат прыказак аб працы: “Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць”; “Пільнуй гаспадаркі – будуць у гаршку скваркі”; “Хто дбае, той мае”; “Скончыў работу – гуляй у ахвоту”; “Пад ляжачы камень вада не бяжыць”.
А цяпер заданне. Прачытайце ўважліва прыказкі пра мову і падумайце, якія словы ў іх ужыты недарэчы.
Конь вырвецца – здагоніш, а слова вырвецца – не з’ясі. Са свайго языка спусціш – на чужым не заўважыш. Слова як птушка: выпусціў – не намалюеш. Што напісана пяром, не выйме і серп. На кожнае слова адказ знаёмы. Усяму пачатак – родная дамова. Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё шукае.
прапаную часопісу адкрыць рубрыку «Народныя мудрынкі», у якой тлумачыць сэнс беларускіх прыказак і прымавак. У мне ёсць 50 казак і апавяданняў на тэмы прыказак і прымавак. Творы напісаны на сучасныя тэмы: школьныя прыгоды, цікавыя казкі з гарэзлівымі, вясёлымі героямі.