Бусеў слоўнічак. Літара Е
Пятница, 18.09.2015 07:52. Рубрика: БУСЯ
Е
Буся ў слоўнічку сваім
Новыя знаходзіць словы:
Ежа – тое, што ядзім,
Ельнік – лес яловы.
Елка ў ельніку расце,
Едкі дым нам слепіць вочы.
Словы ўсе запомнім з Е
І далей пакрочым.
Тэкст Святланы Богуш
Якія словы на літару Е вы запомнілі? Знайдзіце іх на малюнку.