Вандроўка у краіну Дабрыні “ВЯСЁЛКУ”
Вандроўка у краіну Дабрыні “ВЯСЁЛКУ” патрэбна і малым і вялікім. Дарослыя не меньш за дзяцей любяць падарожнічать, спаборнічаць і гумарыць. Таму на сустрэчах з дзіцячымі часопісамі “Вясёлка” і “Буся” яны поводзяць сябе, як гарэзлівыя дзеці. Гэта толькі дабаўляе радасці ў агульную атмасферу сустрэчы.
Тры сустрэчы з настаўнікамі і іх выхаванцамі адбыліся пад час летніх канікул у гімназіі № 21. Прыемна, што ў выхаванцаў з розных школ былі свае адметныя рысы. Так 141 школа была самай арганізаваннай па часе прыходу на сустрэчу. 162 школа праявіла здольнасці да пошуку самых адметных беларускіх слоў, якія зусім не падобны на рускія. Яны атрымалі галоўны прыз – дзіцячую карту Беларусі з выявамі звяроў, рэк у кожным рэгіёне нашай краіны.
Такія карты распрацавала “Вясёлка” для кожнай вобласці, а потым аб’яднала іх . Гэтыя маляўнічыя выявы можна сустрэць у выданнях “Вясёлкі” і паглядзець на іх друкаваны варыянт падчас кніжных выстаў на стэндзе рэдакцыі.
А гаспадыня месца сустрэчы ўсіх таленавітых вучняў з рэдакцыяй — гімназія № 21 пацешыла сваёй гасціннасцю, дабразычлівасцю, увагай настаўнікаў пачатковых класаў і намесніка дырэктрара па вучэбнай працы да выхавання маленькіх беларусаў годнымі людзьмі. Па іх запрашэнню Буся і Вася Вясёлкін плануюць сустрэчу у новым навучальным годзе з вучнямі і іх бацькамі. Так што, да новых сустрэч сябры!