Вася Вясёлкiн i Буся шукаюць прыгоды Мiнску
Пасля сустрэчы з дзеткамі Ленінскага раёна героі беларускіх часопісаў адправіліся ў пачатковую школу № 112 Завадскога раёна г. Мінска. Гаспадары гэтай навучальнай установы былі такімі гасціннымі, што вырашылі падзяліцца радасцю сустрэчы са сваімі суседзямі і запрасілі у госці на розны час школьнікаў з 46, 124 і 135 школ сталiцы.
Чатыры сустрэчы пад адным дахам насычалі актавую залу дзіцячым смехам і гоманам! Самаму маленькаму госцю было усяго толькі чатыры годзікі. Яна прыйшла да Бусі разам со сваёй мамай і захапiлася часопісам!
Пераможцы конкурса “Самыя лепшыя словы” кранулі сваёй шчырасцю і уразілі вынаходлівасцю. А хлопчыкі-канкурсанты захапілі гледачоў у палон сваімі разважаннямі пра жывёл, што знайшлі на старонках “Вясёлкі” і “Бусі”.
Знаёмства дзяцей з розных школ з беларускімі дзіцячымі часопісамі з’яднала іх паміж сабою і стварыла падставу для далейшых сустрэч!