Фантан
Вторник, 7.07.2015 07:03. Рубрика: Вершы
Міма шыльдаў, міма крамаў,
Міма ровараў без рамаў,
Міма лавак, міма клумбаў,
Міма тэатральных тумбаў,
Міма рынку, міма парку,
Паўз машыну-іншамарку,
Міма кветак у вазонах,
Па сцяжынках, па газонах
Крочу да фантана, дзе
Буду плёскацца ў вадзе!
За руку прыводжу татку:
Ён хацеў пісаць нататку,
Але трапіў пад струмень –
У яго няўдалы дзень.
Бо дарослыя не ў стане
Мокнуць радасна ў фантане.
Андрэй ХАДАНОВІЧ