Буся-будаўнік
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Аповесць-казка
Буся назіраў, як дзеці з су-сед-ня-га двара будавалі шпа-коў-ню. Рэзалі пілкай дошкі. Цюкалі малатком. Дружна га-ма-ні-лі.
Яны нават пад-ма-га-лі сваім бацькам пад-ра-ман-та-ваць плот, брамку, лаўку. Разам рабілі лесвіцу.
А што ж Буся? Няўжо сядзець і чакаць, пакуль бацькі зробяць яму жыллё? Яны і так з ранку да вечара ў пошуку ежы. А тут ужо наспела пара наседжваць яйкі. Чакаецца па-паў-не-нне ў сям’і.
Буся вырашыў праявіць са-ма-стой-насць.
У вольны час абляцеў і агледзеў усе суседнія дрэвы, хаты. Лепшага месца, чым той двор, у якім жылі пра-ца-ві-ты-я дзеці, ён не адшукаў. Якраз жа не-па-да-лёк ад іх хаты стаяла старая ліпа. Бура зламала верхавіну. І на тым ствале, а-кру-жа-ным пахучымі лістамі, можна рас-па-чы-наць будоўлю.
Буся нікому не расказаў пра сваё адкрыццё. А паціху пачаў зносіць туды галінкі з алешніку, ад вербаў – з берага сажалкі. Прыгадваў, як складвалі з братамі іх буслянку, як рамантавалі баць-коў-ску-ю. Хваліў маму, якая часта паўтарала: “Вучыся сынок, усё рабіць. Умельства за плячыма не насіць. Некалі спатрэбіцца.”
Вось спа-трэ-бі-ла-ся май-стра-ваць гняздо.
Калі падмурак і сцены былі гатовы, Буся пачаў масціць пасцель. Знаходзіў сухую траву, мох, птушыныя пёркі. Усё рабіў няспешна, акуратна.
Канечне, тата і мама ведалі пра яго будоўлю. І браты ведалі. І крыху падмагалі Бусю ў будоўлі. Але асноўныя работы ён рабіў сам.
Весела гулялі наваселле. Іх клёкат, здаецца, раз-но-сіў-ся на ўвесь свет. Свята буслоў стала святам усіх вяскоўцаў.
Раіса БАРАВІКОВА
Уладзімір ЛІПСКІ