Школка Грошыка
Вторник, 5.05.2015 09:02. Рубрика: Калонка галоўнага рэдактара, Школка "Вяселкi"
Урок чацвёрты. Вучыся жыць без наяўных грошай.
- Абмяркуй з мамай, з татам іх мары і свае. Ды разам падумайце, як сабраць грошай, каб мары вашы збыліся. А
можа, варта дамовіцца, у якой паслядоўнасці, каму найперш купіце патрэбныя рэчы? Будзь пры гэтым уважлівым да бацькоў.
- Пластыкавыя карткі “Дзіцячая” выдае “Беларусбанк”. Што вы ведаеце пра гэты банк? Ці ёсць у вашым раёне яго аддзяленне? Ці хацелі б вы працаваць у банку?
- Як вы разумееце народныя прымаўкі:
– бачылі вочы, што куплялі;
– схавай тры грошы на зязюльку;
– розуму грашыма не заменіш.