Понедельник, 13.04.2015 08:27. Рубрика:
Вершы
Як прыйшоў вясновы час,
Прыляцеў шпачок да нас.
Я даўно шпака чакаў,
Я шпакоўню змайстраваў,
Каб жа гэтаю вясной
Шпак жыў дружнаю сям’ёй
Са шпачыхаю сваёй,
Каб яны штодня спявалі
І са мною сябравалі.
Віктар ШНІП