Тры кубкі з міжнароднага турніра
Понедельник, 5.01.2015 18:03. Рубрика: Навіны
У Польскім гарадку Бытам 6 і 7 снежня прайшоў дзіцячы міжнародны турнір па фехтаванні на шпагах. Выхаванцы Клуба фехтавання для дзяцей Kidseence змагаліся ў 2-х катэгорыях узросту і прынеслі ў капілку клуба адразу 3 узнагароды!
Ульяна Змачынская атрымала срэбра ў катэгорыі 2005 год народжання і малодшай.
Вера Гвоздзь стала восьмай у катэгорыі 2005 і малодшай.
Аляксей Рэкіш стаў сёмым у катэгорыі 2005 і малодшай.
Ульяна Змачынская ўжо не першы раз прывозіць узнагародны з міжнародных турніраў. У маі 2014 года яна таксама атрымала срэбра ў Кракаве. А вось для Веры Гвоздзь гэты турнір стаў дэбютам на міжнародным узроўні, але яна даказала ўсім, што шмат чаго можа. Зусім кропельку не хапіла да трэцяга месца Аляксею Рэкішу.