Мароз
Четверг, 8.01.2015 08:54. Рубрика: Вершы
Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
I ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.
Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-снег.
Як пухам, сняжком пасыпаю
I хвою, і елку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.
I казкі шапчу ім аб шчасці,
I цемру зганяю з вачэй…
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце у госці хутчэй!
Янка КУПАЛА
Янка КУПАЛА (7.07.1882 – 28.06.1942) – народны паэт Беларусі. Сапраўднае імя – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Аўтар вершаў для дзяцей “Бай”, “Хлопчык і лётчык”, “Алеся” і іншых.