Крышку пра кніжку
Бібліятэка “Вясёлкі”
“Сонечны чараўнік” – так называецца кніга Васіля Віткі, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Адукацыя і выхаванне”. У ёй вы знойдзеце лепшыя вершы, казкі, “Урокі думкі”, якія на працягу многіх гадоў друкаваліся на старонках “Вясёлкі”. Іх маглі чытаць вашы мамы і таты, бабулі і дзядулі.
Спяшайцеся набыць гэты томік «Бібліятэкі часопіса “Вясёлка”», бо Васіль Вітка не проста класік беларускай літаратуры, а і першы галоўны рэдактар “Вясёлкі”. Яго творы вельмі дасціпныя, займальныя, вясёлыя. Пераканайцеся ў гэтым самі!
Васіль ВІТКА
Дрозд
Адкажы, чаму ты, дрозд,
Гэтак здорава падрос?
– Шмат увосень еў рабіны,
Ну, а гэта ж – вітаміны.
Скача грак
Так і сяк наўскасяк
Скача грак кракавяк.
Скача так з грачыхаю,
Што шпак ад пылу чыхае.
Апраўданне
Усім нам вядома
Апраўданне Якава:
– Я ж ніколі і нікому
Нічога ніякага.
А калі што якое,
Ну дык што ж там такое?