Навагодні верш зайца
Понедельник, 5.01.2015 07:38. Рубрика: Вершы
Зайцы хатаў не будуюць,
Але ўзімку не бядуюць!
Хат у іх багата –
Кожны куст – як хата!
Там, у снезе, спім ад рання
Аж да самага змяркання.
Потым зробім для парадку
Невялікую зарадку,
Пагрызем крыху кары,
Пакатаемся з гары…
Каля ёлкі навагодняй
Павітаем год стары…
Ну, а потым з Новым годам
Павіншуем вас, сябры!
Генадзь АЎЛАСЕНКА