Вавёрчына гора
Забалелі ў вавёрачкі зубкі –
Не можа раскусіць арэхавай шкарлупкі.
Плача Вера-вавёрачка:
– Ой, гора маё,
Горачка…
Сабралася ўся вавёрчына радня.
Думаюць, гадаюць усю ноч да дня:
Як тут быць,
Што рабіць?
Прыкладаюць дочкі
Мамачцы прымочкі.
Грэюць унучкі
Бабульцы анучкі.
Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі –
Не можа крануць арэхавай шкарлупкі.
Вестку паслалі старэйшаму сыну,
Той адразу ўсе справы пакінуў
І праведаць хворую маці прыехаў,
І прывёз поўны мех ёй арэхаў.
Ён не знаў, што баляць у вавёрачкі зубкі,
Што не можа крануць яна імі шкарлупкі.
Госцю маці гаворыць:
– Сыночак,
Ты прывёз бы мне малаточак.
Не трудзіла б я зубкі,
Не верадзіла,
Малатком бы шкарлупкі
Біла.
– Што ж, – кажа сын, –
У маёй старане
Ёсць каваль – лепшы мой друг,
Ён можа скаваць для мяне,
Што я захачу, – нават плуг.
– Мне плуг не патрэбен, сыночак,
Хай зробіць ён мне малаточак…
Хто зрабіў малаточак? З чаго? На чым і як прывезлі яго хворай? Ці спатрэбіўся ён вавёрачцы?.. Пра ўсё гэта вы даведаецеся пазней, калі прачытаеце казку “Вавёрачына гора” да канца.