Вавёрчына гора
Казачны год разам з “Вясёлкай”
Казка пра Веру-вавёрачку,
Пра яе гора-горачка,
Пра яе маленькіх дочак,
Пра вавёрчын малаточак…
Гэтымі радкамі распачынаецца самая вядомая казка Васіля Віткі (Цімоха Васільевіча Крысько) “Вавёрчына гора”. Паэт напісаў яе ў 1947 годзе, а крыху пазней выдаў першую кнігу для дзяцей з такой самай назвай.
У казкі пра вавёрачку Веру вельмі цікавая гісторыя стварэння. Аднойчы Васіль Вітка адправіўся са сваім васьмігадовым сынам у родную вёску Еўлічы. Дарога ад Слуцка была няблізкая – 15 кіламетраў, а прайсці яе трэба было пешшу. Сын Цімоха Васільевіча стаміўся і закапрызіў. Тады пісьменнік пачаў расказваць яму казку пра вавёрачку, у якой забалелі зубкі. Хлопчык ажывіўся і стаў разам з бацькам прыдумляць гісторыю гісторыю. Так быў створаны сюжэт казкі, якая адразу ж палюбілася чытачам.
Ці помніце вы, хто дапамагаў Веры-вавёрачцы вылечыць зубкі? Якія яшчэ творы Васіля Віткі вы чыталі? Дасылайце свае адказы на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць падарункі.
Вася ВЯСЁЛКІН
Добрый день! Мы с детьми участвовали в конкурсе. Отправили рисунки и ответы на вопросы. Дети очень ждут и спрашивают про результаты. Где можно почитать, кто стал победителем? Спасибо.
Добры дзень! Калі ласка, патэлефануйце ў рэдакцыю з указаннем назвы конкурса. Вынікі ўсіх друкуюцца ў нашых часопісах.
Добры дзень! Дзеці адказвалі на пытанні па «Вавйрчынаму гору» В Віткі. Зрабілі цудоўныя малюнкі.У часопісх за 2014 год ні нашлі вынікаў.