Дзве мовы
Мой тата нарадзіўся ў Курску,
А мама – родам з-пад Гальшанаў.
Гаворыць тата мой па-руску,
На беларускай мове – мама.
Дзве мовы сэрца мне галубяць,
Хоць словы ў іх не супадаюць.
Я з татам апранаю шубу,
З матуляй – футра апранаю.
Спадніцу – юбкой, а сукенку
Мой тата платьем называе.
Надзену капялюш – паненкай
Шыкоўна ў шляпе выглядаю.
Купляе татачка носки мне,
Матуля дорыць мне шкарпэткі,
І саграе мяне ў дзень зімні
І камізэлька, і жилетка.
Бягу да таты я ў сапожках,
А ў боціках лячу да мамы.
Заўжды ў сапожках цёпла ножкам,
Не сцюжна ў боціках таксама.
Пачнецца дождж – пад парасонам
Мы з мамаю ідзём дахаты
І бачым: пад зонтом ад дома
Спяшаецца насустрач тата.
Гаворыць тата мой па-руску,
Ды з часам болей прыкмячаю,
Што словы з мовы беларускай
За мною тата паўтарае –
Са мной ён мову вывучае!
Велімі цудоўны і шчыры верш. Дзякую. Две реч, два языка, два народа… Добра тебе, Беларусь!