Лупа
Часта, калі Юлька з маці прыязджалі да дзядулі, дык заставалі таго за разгадваннем розных шарадаў, крыжаванак. Дзед падносіў да самых акуляраў газету і моцна прыжмурваў вочы.
– Навошта ты, дзеду, разгадваеш гэтыя галаваломкі? – дзівілася Юлька.
– Дык жа стары я. Многае забываюся. Трэнірую, калі можна так сказць, сваю галаву. Толькі вось зрок мой з кожным днём робіцца слабейшым. Драбнейшыя літары і праз акуляры ледзь адрозніваю.
– А я дык далёка бачу, – пахвалілася дзяўчынка.
Неяк у адной з гарадскіх крамаў Юлька пабачыла на вітрыне круглае ў аправе шкло.
– Давай, мама, купім дзядулю вунь тое вялікае вока, – звярнулася яна да маці.
– Якое вока? – не зразумела тая.
Юлька падвяла матулю да вітрыны.
– Дык то ж лупа, – засмяялася маці. – І сапраўды: давай набудзем для дзеда лупу. Праз яе зусім малюсенькія літары лёгка будзе прачытаць.
Калі Юлька ў чарговы прыезд падаравала дзеду лупу ў чорнай аправе, той вельмі ўзрадаваўся:
– Ну і расчуліла ж ты мяне, унучачка. Сапраўдная малайчына. Цяпер самы мудрагелісты сканворд ці крыжаванку разгадаю. Вялікі табе дзякуй за тваё добрае сэрца.
Міхась Даніленка
Ци можна надрукаваць трыялет пра вясну?
Калі вы зацікаўлены ў размяшчэнні яго на сайце, калі ласка, дасылайце на скрыню veselka.by@gmail.com
Вы ўжо атрымалі трыялет на сайце?
Трыялет на скрыню не прыходзіў.
Дазвольце яго пакінуць у каментарыі:
Калі прыйшла да нас вясна-
Шпакі адразу прыляцелі,
Было чуваць усюды спевы,
Калі прыйшла да нас вясна.
Яна пакрочыла так смела-
Люблю яе так моцна я,
Калі прыйшла да нас вясна-
Шпакі адразу прыляцелі.(П.В-ка)
Ці можа цяпер ён быць дзе-небудзь надрукаваны або проста размешчаны на вашым сайце?
На жаль, я не магу гэтага зрабіць, таму што верш ананімны.
Чаму ананімны?Маё імя Мазанік Паліна
Я аўтар гэтага верша(Мазанік Паліна)
Паліна, калі ласка, усе вашы вершы прылайце па электроннай пошце. Так мне прасцей працаваць 😉
Скажыце,а ў якім прыкладна нумары Вашага часопіса я змагу знайсці свой верш?(калі Вы будзеце яго друкаваць)
(Паліна)
Калі вы хочаце надрукаваць у часопісе свой верш, калі ласка, пішыце на пошту Vyaselka2011@yandex.ru з паметкай «для часопіса» ці дасылайце звычайным лістом па звычайнай пошце. Я адказваю толькі за сайт 🙂
Я не ведаю Ваш пароль.Дайце мне яго,каб даслаць верш,кали ласка!
І што мне рабіць у тым выпадку,калі не атрымаецца даслаць верш па пошце?
Паліна, папрасіце бацькоў вам дапамагчы.
Я разумею,што Вы адказваеце толькі за сайт,але ці не маглі б Вы даслаць мой трыялет і ўсе астатния вершы,якія выйдуць пазней,па адрасу Вашай электроннай пошце?Бо мае бацькі ніколі не дасылалі вершы і таму не ведаюць,як гэта робіцца… Мне так хочацца працаваць з Вами далей,бо гэта вельмі цікава,убачыць свае вершы надрукаванымі,таму што гэта вельмі прыемна…
Тады адпраўце вершы па звычайнай пошце ў канверце)
Ці можна летам даслаць Вам творы на зімнюю тэму?
Так, дасылайце, будзем чакаць!!!