Загадкі адгадай – кнігу атрымай
Сябры, дасылайце свае адгадкі на адрас рэдакцыі. Хто першы правільна разгадае ўсе загадкі, атрымае кнігу Аксаны Спрынчан у падарунак.
*
Ён піць дае зямлі і кветкам,
Пад ім так любяць бегаць дзеткі.
Ён крапае, ідзе і лье,
Па даху-барабане б’е.
*
Ён наткаў нам павуціны
Не ў куце, не ля карціны.
Ён нябачны выткаў свет,
Майстра ткацтва – ……..
*
Ён мае рожкі, ён не ходзіць,
Ён нават зайчыкаў падвозіць.
І дзіркі любіць у квітках,
І ездзіць толькі па дратах.
*
Такое жоўтае яно,
І растае, і замярзае.
Яго і ў кáшы не відно,
А з-пад каўбаскі вызірае
І пад сабою хлеб хавае.
*
Едзе ён угору й долу.
І ніколі – убакі.
І яму не трэба колы.
Здагадайся – хто такі?
*
Такая мяккая яна,
На ёй так добра давідна.
На ёй не трэба парасон,
На ёй заўжды прыходзіць сон.
Аксана Спрынчан
адгадкі дождж павук воук масла сонца падушка.
Калі ласка, дасылайце адказы на адрас рэдакцыі 🙂