Урок 10. Выяўленчае мастацтва і працоўнае навучанне
Пры правядзеннi ўрокаў працоўнага навучання i выяўленчага мастацтва можна карыстацца распрацоўкамi «Вясёлкi». Напрыклад, часопiс неаднаразова знаёмiў сваiх чытачоў з выцiнанкай i нагадваў пра захаванне народных беларускiх традыцый. А красавiцкi нумар за 2008 год навучыў упрыгожваць велiкодныя яйкi.
А яшчэ пры падрыхтоўцы ўступнай часткi ўрокаў працоўнага навучання i выяўленчага мастацтва варта выкарыстоўваць добрыя вершы па тэме ўрока. Яны дапамогуць вучням прыўзняць настрой i лепш выканаць работу.
Станiслаў Шушкевiч «Ганчары»
Мы былi на глiнiшчы,
Бралi глiну ў прыгаршчы.
Шмат на лаўку нанасiлi,
Замяшалi, замясiлi,
Наляпiлi гладышоў,
Мiсак, сподкаў, спарышоў.
Сохне посуд на двары,
Хiба ж мы не ганчары?
Нiна Галiноўская «Не магу зляпiць»
Я зляпiла з пластылiну
Вiнi– Пуха, Бурацiна,
Чабурашку, бегемота,
Пуму, зебру i янота.
А старую Шапакляк
Не магу зляпiць нiяк.
Не шкада –
Бяда малая:
Шапакляк такая злая!