Урок 9. Матэматыка
Нават матэматыку дапамагае вывучаць «Вясёлка». Безумоўна, матэматыка – навука дакладная i сур’ёзная. Аднак з якой радасцю дзецi рашаюць вясёлыя вершаваныя задачы! Iх можна знайсцi i ў «Вясёлцы». Рашыўшы iх, вучнi не толькi замацуюць прыёмы вусных i пiсьмовых вылiчэнняў, але яшчэ раз упэўняцца ў практычным выкарыстаннi матэматыкi ў жыццi. А гумар i цудоўны настрой вершаў-задач дапамогуць паверыць у свае сiлы i павысяць самаацэнку
дзяцей. Вы спрабавалi рашаць задачкi для кемлiвых? Не? Абавязкова паспрабуйце! Вось некалькi прыкладаў:
Васiль Вiтка «Два самазвалы»
Два самазвалы грузiлi пароўну:
Бетон – Антону, Сымону – воўну.
Тры тоны – Сымону, тры – Антону.
Хто на пытанне задачы адкажа:
У каторага большая будзе паклажа,
Каторы з месца кранецца хутчэй,
Катораму ехаць будзе лячэй?
Анатоль Грачанiкаў «Задача»
На вагi ўскочыў
Пеўнiк сам.
Заважыў
Роўна кiлаграм.
Запамятайце,
Дзецi, ўсе:
Стаяў ён на адной назе.
А колькi будзе ў iм вагi,
Як стане ён
На дзве нагi?
Мiкола Чарняўскi «Задачка»
Курка на рынак схадзiла,
Жменьку зярнятак купiла.
Жменьку зярнятак купiла, Дзеткам усё падзялiла.
Дзевяцi кураняткам
Дасталося па зярнятку.
Адно ад чародкi адбiлася –
I на дзяльбу спазнiлася!
Колькi было зярнятак?
Колькi было куранятак?
Анатоль Зэкаў «Колькi рук?»
Апанас каля канавы
У дзве рукi касiў атаву.
Падышлi Цiмох i дог –
Колькi стала рук на трох?
Пры вывучэннi нумарацыi лiкаў настаўнiк часта звяртаецца да асабiстага вопыту дзяцей, пытаецца ў вучняў, на што падобна тая цi iншая лiчба, каго цi што нагадвае. А што, калi звярнуцца па дапамогу да кнiгi Уладзiмiра Лiпскага «Прыгоды Нулiка»?
Вось толькi невялiкi ўрывак з аповесці-казкi, які можна з поспехам выкарыстаць на ўроку:
Жыў-быў Нулiк. Сумна жыў, абы-як. Спытаеце чаму? Ды таму, што быў адзiнокi. Нi з кiм не сябраваў, нi да каго не хадзiў у госцi. Ды як ён мог пайсцi, калi ў яго не было нават ног. I рук не было. I вачэй. I тноса. I рота. Нулiк быў нiхто, нiчый, нiякi.
Ён уяўляў сабой роўны абадок, якi нiбыта саскочыў з курынага яйка. Было яно абвязана дроцiкам ад «носiка» да «пяткi» – i раптам вылузнулася з палону. А тая абвязка i стала Нулiкам.
На што быў падобны Нулiк?
Ды багата на што. На дзiрку ад абаранка. На пялёсткi рамонка. На гадзiннiк, пярсцёнак, абруч, кола. На савiныя вочы. На пятачок парасяцi. На кольцы ў нажнiцах.
Дзе жыў Нулiк?
Ды абы-дзе. Мог жыць у мыльных бурбалках-пухiрах. У клубах дыму. На пяску. На слiвавых дрэвах. Нават на воблаках.
А што рабiў Нулiк?
Ды нiчога. Ён умеў толькi палежваць: то на правым баку, то на левым. Мог стаяць, калi нехта яго падтрымлiваў, каб не кульнуўся. Той нехта мог быць цi гурбай снегу, цi сасновымi iголкамi. Цi выпадковым ветрыкам. Аднойчы ветрык-падарожнiк i нашаптаў Нулiку пра казачнага Калабка. Помнiце, ляжаў-палежваў Калабок, ды раптам пакацiўся. З акна на лаву. З лавы на падлогу. А далей – праз дзверы ў двор. I памiнай баба з дзедам, як звалi Калабка. Задумаў i Нулiк паспрабаваць шчасця. Захацеў i ён пабачыць свету. З дапамогай ветрыку пакацiўся Нулiк па зялёнай траўцы, пасля – па сцяжынцы. Выскачыў на шырокую роўную вулiцу. Кацiўся, кацiўся, пакуль не стукнуўся аб сцяну высокага цаглянага дома. Упаў Нулiк на асфальт. Думаў, тут яму i канец надышоў. Ды раптам яго нехта падняў…
Кожны вучань i настаўнiк можа прыгадаць шмат цiкавых, нават камiчных сiтуацый, якiя ўзнiкаюць i на ўроках у школе, i пры падрыхтоўцы дамашнiх заданняў. Часам, дзецi проста не ведаюць,
як трэба было сябе паводзiць у пэўным выпадку. Каб дзецi зрабiлi правiльныя высновы, давайце разам з iмi прачытаем верш Казіміра Камейшы: «Задача»:
Зноў Алёшка просiць, плача:
«Не магу рашыць задачу!»
Што ж, дапамаглi Алёшку –
Тата трошкi, мама трошкi,
Ды i брат з сястрою трошкi.
Задаволены, вясёлы
Зноў пабег Алёшка ў школу.
I хвалiўся ўсiм сябрам,
Што рашыў задачу сам.