«Каласавічок» Алесь Бараноўскі
ЕЛАЧНЫЯ ЦАЦКІ
Калісьці замест шароў елачку ўпрыгожвалі яблыкамі, фігуркамі з цеста, арэхамі і іншымі прысмакамі, якія можна было здымаць з галінак і есці. Пазней зялёных прыгажунь прыбіралі папяровымі кветкамі, яловымі шышкамі і яечнымі шкарлупінамі. Навагодняя ёлачная цацка заўсёды нагадвала пра свята і надавала добры настрой.
Ці ведаеш, дружа, што ёлачная зорка мае назву – Віфлеемская. Гэта нябеснае цела, якое, як кажуць, заззяла на небе, калі нарадзіўся Ісус Хрыстос, паказала шлях да яго.
Льюцца з вершалінкі
Доўгія дажджынкі.
Ды яны, мой дружа,
Не наробяць лужын.
Між іголак адмыслова,
Што ты, брат, ні гавары,
У віхуры каляровай
Танчаць цуда-…….
Вы паверце мне на слова:
Сыпле снегам папяровым.
Я лічу да дзесяці.
То не снег, а …….
Захаваліся ў іголках
Між гірлянд і мушуры,
Як браты самой вясёлкі, –
каляровыя ….
ГУЛЬНЯ «Што ёсць на ёлцы?»
Бялюткія-сняжынкі? – Так!
Разбітыя шклінкі? – Не!
А можа, расінкі? – Так!
Вісяць мандарынкі? – Так!
Прыгожыя мішкі? – Так!
Сшыткі і кніжкі? – Не!
Срэбраны вожык? – Так!
Бульба і кошык? – Не!
Калючкі-іголкі? – Так!
Прыгожыя зоркі? – Так!
Што я тут прыкмеціў
На яловым вецці?
Не ліса, не пеўнік,
Не ружовы пернік…
Нітачкай звязалі
Срэбныя каралі.
Часу доўга не марнуй.
Ты іх, дружа, расфарбуй.
Тэкст Алеся БАРАНОЎСКАГА