Пятница, 23.03.2012 23:25. Рубрика:
Вершы

Без цымбалаў немагчыма
Уявіць зямлю – Айчыну,
Бо і ў радасці, і ў скрусе
Любяць іх на Беларусі:
Пад цымбалы,
Пад цымбалы
Тут
Лявоніха скакала!
А цяпер пад тыя ж гукі
Скачуць праўнукі і ўнукі.
Алесь Пісьмянкоў