Зямля мая
Вторник, 31.01.2012 13:15. Рубрика: Вершы
Зямля мая, і я твой сын,
З мільёнаў абаронца,
Ты наша радасць і жыццё,
Нямеркнучае сонца.
Ты грэеш нас і корміш нас,
Жыць без цябе не можам,
Каб вечна мірна ты жыла,
Табе мы дапаможам…
Зямля мая, ды не дадзім
Звярнуць цябе з арбіты,
Засеем поле, зеляней
Прыгожым аксамітам.
Жыві, зямля, квітней, зямля,
Ты нашая надзея.
З табой і сэрцам і душой
Усе мы маладзеем.
Авяр’ян Дзеружынскі