Беларускія прымаўкі і іх эквіваленты па-руску і па-англійску
Понедельник, 16.01.2012 09:56. Рубрика: Наша спадчына, Хвілінкі-весялінкі
Дзевяць распаўсюджаных прымавак у рускай мове і іх аналагі ў беларускай. Карыстайцеся!
Па-руску: Без труда не вытащишь и рыбку из пруда
Па-англійску: No pains, no gains
Па-беларуску:
- Каб рыбу есьці, трэба ў ваду лезьці
- Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца
- Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш
Па-руску: Будет и на нашей улице праздник
Па-англійску: Every dog has its day
Па-беларуску:
- Прыйдзе тата нашае свята
- Будзе і на вашай вуліцы кірмаш
- Загляне сонца і ў наша ваконца
Па-руску: Взялся за гуж – не говори, что не дюж
Па-англійску: If you pledge, don’t hedge
Па-беларуску:
- Узяўся за гуж, не кажы, што нядуж
- Калі ўлез у дугу, не кажы “не магу”
- Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць
Па-руску: У страха глаза велики
Па-англійску: …
Па-беларуску:
- Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца
- У страха вочы па яблыку
- Хто ваўкоў баіцца, па ягады ня ходзіць
- Баяўшыся трэску, і ў лес не хадзіць
Па-руску: В тихом омуте черти водятся
Па-англійску: Still waters have deep bottoms
Па-беларуску:
- Ціхая вада грэблю рве
- Ціхая вада берагі падмывае
- У ціхім балоце чэрці растуць
- Ціхі сабака спатайка кусае
- Хто ціха ходзіць, той густа месіць
- Ціхая свіння глыбока рые
- Сядзіць ціха, а думае ліха
- Бойся не таго сабакі, што брэша, а таго, што лашчыцца
Па-руску: Бабушка надвое сказала
Па-англійску: We shall see what we shall see
Па-беларуску:
- Бабка надвое варажыла
- “Можа” надвое варожа
- Надвое бабка варажыла, а ў вадно месца палажыла
Узята з kazki.by
Цікава, цікава!!!