Калыханка для мамы
Суббота, 24.12.2011 12:09. Рубрика: Вершы
Зорачка, зорачка,
Светлы агеньчык,
Кінь мне ў акенца
Прыгожы праменьчык.
Я запляту яго
Ў косы матулі.
Спі, мая родная,
Спі… Люлі-люлі!
Ты нарабілася,
Ты натамілася,
Ты за мяне,
За дачушку,
Малілася.
Спі, мая мілая,
Спі, не хвалюйся.
Я за цябе
Перад сном памалюся.
Спі, мая любая,
Спі, дарагая,
Хай цябе Бог
Ад бяды зберагае.
Ветрык суцішыўся,
Птушкі паснулі.
Спі, мая мамачка,
Спі… Люлі-люлі!
Настасся НАРЭЙКА