Хто перамог у конкурсе «Люблю Беларусь»?
Дарагія сябры! Увесь год вы, нашы юныя аўтары, прысылалі ў рэдакцыю свае вершы, апавяданні, казкі, малюнкі.Расказвалі пра школьнае жыццё, працу і адпачынак, пра сваіх бацькоў і настаўнікаў, пра маляўнічую прыроду роднага краю. Лепшыя вашы творы кожны месяц, з нумара ў нумар, друкаваліся на старонках “Вясёлкі”.
Пераможцамі конкурсу “Люблю Беларусь” сталі: Марыя Рыбарова, Наташа Сакалянская, Надзея Хамада, Алёша Анкушаў (г. Мінск), Марта Скробат, Ксенія Мілаш, Аляксандра Гур’янава, Уладзіслаў Лісоўскі (г. Вільнюс), Насця Новік, Соф’я Міскель, Ангеліна Крыванос, Юля Раманчук, Ян Герасімчык, Вольга Дарашкевіч (г.Гродна), Алена Дзебіш (г.Брэст), Маргарыта Грыгаровіч, Насця Кулакоўская, Уладзіслаў Шэшка, Ірына Масленік, Вікторыя Сальва, Кацярына Кудраўцава, Дзіма Быкаў, Ганна Галушка (Мінскі раён), Ірына Будай, Саша Бобрык, Вольга Рудовіч, Валянціна Хмялеўская, Валерыя Хацкевіч, Яна Шастакова, Валерыя Свірская, Паліна Цвяткова (Дзяржынскі раён), Марта Пракапышына, Саша Свістун, Бажэна Міхаловіч (Ваўкавыскі раён), Аліна Марчанка, Дар’я Афанасенка, Насця Векаўшчыніна, Крысціна Марчанка, Крысціна Вераб’ёва (Любанскі раён), Дзіма Рубашка (Глыбоцкі раён), Інга Зайцава (Полацкі раён), Нэля Чарняева (Смалявіцкі раён).
Віншуем пераможцаў конкурсу!
Дзякуем усім, хто супрацоўнічаў з намі. Не засмучайцеся, калі не знайшлі свайго прозвішча сярод аўтараў-пераможцаў. Бярыце ручку, каляровыя алоўкі ці пэндзлік з фарбамі – і працуйце. Чакаем ад вас цікавых твораў на наш новы конкурс “Мы – дружная сям’я”.
Вася ВЯСЁЛКІН