Пісьменнікі Беларусі сустрэліся з юнымі талентамі
Пятница, 16.12.2011 22:21. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
У мемарыяльнай зале пісьменнікаў Дома літаратараў, што па вуліцы Фрунзе, 5, было
шматлюдна. Цеплую атмасферу стваралі усмешкі і ціхія перашэптванні пераможцаў
конкурса “Я люблю Беларусь”, якіх запрасіла “Вясёлка” на сустрэчу з нашымі знакамітымі
пісьменнікамі.
Юныя таленты Беларусі пазнаёміліся з галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка” Уладзімірам
Сцяпанавічам Ліпскім, знакамітым пісьменнікам, старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі
Нікалаем Іванавічам Чаргінцом, паэтам, пісьменнікам і кампазітарам Іосіфам Міхайлавічам
Рогалем.
Пачаў размову Нікалай Іванавіч. І адразу ўсе адчулі, што да юных талентаў ставяцца тут з
павагай, і не лчаць ужо малымі дзецьмі, з імі размаўляюць, як з грамадзянамі нашай сінявокай
Бацькаўшчыны. Нікалай Іванавіч пачаў размову пра дасягненні Беларусі у розных сферах – ад
культурнай да эканамічнай.
—На жаль, і зараз у цяжкім становішчы знаходзіцца сусветная эканоміка. “Бурліць”
Еўропа, падае еўра, “бурліць” поўнач Афрыцы і Бліжні Усход, паміраюць людзі. І вось у такіх
умовах наша Беларусь застаецца куточка спакою і міру, — працягвае Нікалай Чаргінец.
Пасля Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі прызваў усіх юных пісьменнікаў і паэтаў пісаць пра ўсе,
што бачаць вакол: пра радзіму, пра бацькой, пра настаўнікаў. І прачытаў верш, які даслала
ў “Вясёлку” трэцякласніца з Ваўкавыскага райна, пад назвай “Мой край”:
— Беларусь – край блакітнага неба, край шчодрых палёў і лясоў. Любуюся гордым
лебедзем і слухаю клёкат буслоў.
Пазнаёміў Уладзімір Сцяпанавіч дзяцей і з пісьменнікамі і паэтамі, фотаздымкі якіх
размешчаны ў мемарыяльнай зале. У першую чаргу паказаў ім Васіля Вітку – заснавальніка
часопіса “Вясёлка”.
Далей слова трымаў госць з Масквы. Як неаднойчы было падкрэслена, сам Іосіф Міхайлавіч –
беларус, “такі ж, як і мы з вамі”. Гэта так, Іосіф Рогаль – ураджэнец Піншчыны. Рассказаў паэт
крыху пра сябе, пра свае дасягненні – а хлопчыкі і дзяўчаты задумаліся, мабыць, марыль, што
вырастуць і абавязкова стануць падобнымі на гэтага таленавітага і мужнага чалавека.
Падзяліўся Іосіф Мікалаевіч і ўраджаннямі ад сваёй новай кнігі. Рассказаў дзеля каго, калі і як
яна была напісана:
— Зусім нядаўна напісаў десять новых дзіцячых казак дзеля самога Дзеда Мароза Расіі.
Гэтыя казкі увайшлі у адну кнігу “Поэтическая шкатулка Деда Мороза России”. Но перад
тым, як папасці ў рукі Дзеда Мароза, кнігі прайшлі літаратурную экспертызу.
Падараваў дзеткам Іосіф Рогаль некалькі сваіх кніг і дыскаў з песнямі. Як сам казаў, трэцяя
частка з іх – песні для дзяцей.
А вось “Вясёлка” падрыхтавала для дзетак сапраўднае свята, сапраўдны Новы год! Усе засталіся
шчыслівымі, відаць гэта было па тварах дзяцей, вяселых і пасміхаючыхся.