Добры кот
Вторник, 25.01.2011 12:22. Рубрика: Вершы
Не купілі зайку боты,
Бегаў босы па сумётах.
Праз акенца ўбачыў кот –
Зайку кліча на кампот.
Авяр’ян Дзеружынскі
Дзе ты быў?
– Коцік, коцік,
Дзе ты быў,
Дзе ты вусы
Намачыў?
– Бегаў я
Па роснай траўцы.
– Чаму ж роцік
У смятанцы?
Сяргей Чыгрын
Загадка
Хто халоднымі начамі
Грозна бліскае вачамі,
Мае пухленькія лапкі,
А на лапках – кіпці-драбкі,
Спінку пругка выгінае,
Страх на мышак наганяе?
Уладзімір Мацвеенка
Забаўлянка
Сядзіць коцік у кухні,
З плачу вочкі папухлі.
Зіна мядок злізала,
Дый на коціка сказала.
Размалёўка
Што за мячык коціцца?
З нітак ён, не скача.
Размалюйце коціка
І клубочак-мячык.