Кожны глядзіць, ды не кожны бачыць
Латышская народная мудрасць
Кожны глядзіць, ды не кожны бачыць
На ўскраіне Рыгі жыў мастак Марыс, стары і нікому невядомы. Штодзень яго бачылі з мальбертам і фарбамі то каля паўразбуранага храма, то каля зарослай чаротам сажалкі, то каля поля з канюшынай. Да мастака прызвычаіліся, і мала хто звяртаў на яго ўвагу. Хіба што часам нехта, праходзячы міма, галавой пакруціць: “Няма чым чалавеку займацца, усё пэндзлем мажа і мажа. Жыта лепей бы пасеяў ці дом збудаваў!” Толькі дзеці Марыса вельмі любілі, круціліся каля яго, як пчолы каля квітнеючай ліпы. Адзін хлопчык стаў пасля знакамітым мастаком і часта паўтараў ужо сваім вучням: “Як казаў мой настаўнік, кожны глядзіць, ды не кожны бачыць. А мастак якраз з тых, хто бачыць.”
Падрыхтавала Аксана Спрынчан.