«Вясёлка» прэзентавала чарговы нумар, прысвечаны Індыйскай Рэспубліцы
23 верасня часопіс “Вясёлка” прэзентаваў сваім чытачам чарговы нумар, які прысвечаны Індыйскай Рэспубліцы. Прэзентацыя адбылася ў Нацыянальным цэнтры творчасцi дзяцей i моладзi.
На свята завіталі госці з пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь. Тут быў і сам пасол Манаджем Кумар Бхарці і яго жонка.
Прэзентацыя распачалася прыгожым беларускім танцам, пасля галоўны рэдактар часопіса Уладзімір Ліпскі запрасіў нас у адну з найлепшых краін усяго свету – у Індыю.
Дзяўчаты рассказвалі індыйскія вершы ў перакладзе на родную мову беларусаў, танцавалі індыйскія танцы, дэманстрыравалі індыйскую сукню – сары.
Хлопчыкі і дзяўчаты на прэзентацыі даведаліся шмат новых фактаў пра гэту краіну. Яны цяпер ведаюць, як гучыць слова “вясёлка” на мове індзійцаў. Ведаюць, што ў Індыі 23 афіцыйныя дзяржаўныя мовы. Папулярнейшыя з іх – ангельская і хіндзі.
Свята было вельмі светлым і прыемным. Дзеці пасміхаліся, з гонарам адказвалі на розныя пытанні вядучай, якая, у сваю чаргу, уручала часопіс за кожны правільны адказ.
У канцы такой урачыстай сустрэчы пасол Індыі і яго жонка падаравалі усім удзельнікам святочнага канцэрту індыйскія кнігі. А усіх астатніх запрасілі да сябе у пасольства, каб ужо там працягваць такое прыемнае знаёмства.
Фотаздымкі з прэзентацыі Вы можаце паглядзець тут
Очень интересно, конечно.. Но в ваших этих презентациях есть недостаток: они все проходят по одному и тому же сценарию, к вам приходят одни и те же люди, которые поют одни и те же песни.
Магчыма, але глядач розны. Запрошаныя госці, выступоўцы гавораць пра рознае, пра тое што адпавядае тэматыцы вечара. Дзеці, хай сабе бывае, што адныя і тыя ж, выконваюць розныя песні.
Але, калі вы адчуваеце, што можаце зрабіць лепш, калі ласка, звяртайцеся ў рэдакцыю — мы дапаможам Вам рэалізаваць вашы цудоўныя ідэі і задумы на»гэтых нашых прэзентацыях», безумоўна, калі яны будуць на роднай мове…
А вось чаму «Беларусачка» гучыць амаль кожны раз!? І «Белавежская пушча» часценька бывае. Ну нічога. Гэта добра, дзеці хоць словы павывучваюць, хоць песні ведаць будуць =)
Так! Было б даспадобы, калi б яны без ‘фанеры’ спявалi. Тады яшчэ куды нi шло. Нават дзецi не спяваюць ужывую
Anastasiya,
проще всего сказать «Если вы можете лучше, тогда…» или «Не нравится, не ходите»
Это ваша инициатива и ваш статус. И именно в ваших интересах делать что-то, чтобы завоевать любовь маленьких читателей и доверие их родителей.
Так, гэта наша ініцыятыва, не зусім зразумела пры чым тут статус, ды й чый статус? Калі ёсць з чым параўнаць, — прывядзіце прыклады. Дакладна лічу, што лепш рабіць справу, чым не рабіць яе зусім. Лепш спрабаваць заявіць пра сваё выданне, чым сядзець моўчкі, і увогуле, я лічу, што калі нешта адмаўляеш— прапаноўвай сваё. Не думаю, што лягчэй сказаць «Не падабаецца, не прыходзьце» — гэта адкрытае прызнанне сваёй нямогласці. Не, наадварод прыходзьце да нас, падказвайце нам, сачыце за намі, дапамагайце, уносьце канкрэтныя прапановы — будзем імі карыстацца. Для нас важны кожны чытач, нават калі ён і не выпісвае часопіс, бацькі якія дапамагаюць і разумеюць нашу нялёгкую справу — прапаганду чытання, вывучэнне мовы, выхоўванне любові да роднай зямлі і культурных традыцый. Паверце, гэта не проста патрыятычныя словы, Гэта тое, што кожны з нас павінен зразумець і пастарацца данесці да нашых дзетак. І ў гэтым павінна быць наша агульная цікавасць. «Заваяваць любоў»— немагчыма, палюбіць не прымусіш. Паверце, мы не камерцыйная арганізацыя, у нас няма мэты зарабіць на дзецях. Пагартайце часопіс, і вы зразумееце, што канкрэтна мы робім кожны месяц, каб нашы чытачы і іх бацькі нам паверылі і пачалі «давяраць». Прасцей за ўсё сказаць: … ёсць недахоп — гэта можа кожны.
Ганулька,
прыводзьце, калі ласка, канкрэтныя прыклады дзетак,(памятаючы пра іх узрост), якія задаволяць Вас, калі будуць спяваць пад «фанеру». Будзем дамаўляцца
Паважаны Глядач,
прыемна, што назвы песень Вы запомнілі, успомніце, калі ласка, хто аўтар музыкі і слоў,— і Вам ўсё стане зразумела. Як толькі з’явяцца яго новыя песьні, абяцаю — з задавальненнем будзем іх прапаноўваць.