Понедельник, 19.09.2011 14:45. Рубрика:
Вершы
Кандрат Лейка
Рабко
Рабко верна у нас служыць
І жыве сабе, не тужыць:
Удзень грэецца на сонцы,
Ноччу дрыхне на саломцы.
Пільнуе ён гумно, садок,
З двара не ступіць ні на крок,
Але тады толькі брахне,
Як хто ў бок нагой штурхне.
1886 г.