Канец – справе вянец
Канец – справе вянец
У адным сяле жылі дзве дзяўчынкі – Леся і Руслана. Блізняты, яны былі падобныя як дзве кроплі вады. Нават бацька не мог іх адрозніць, толькі маці ніколі не памылялася. А вось у працы Леся і Руслана адрозніваліся: немагчыма было паверыць, што яны ў адзін дзень нарадзіліся і ў адных бацькоў выхоўваліся. Пачне Леся кукурузу палоць, праз паўгадзіны і кіне. Пойдзе сланечнік паліваць, прынясе вёдраў колькі вады – і бяжыць хату падмятаць. Бывае, што і падмяце, аднак жа смецце ў шуфлік не збярэ, іншы занятак знаходзіць. А Руслана не толькі сваё паробіць, але заўжды і за Лесяй даробіць. Нахваліцца не маглі бацькі Русланай, і суседзі добрым словам яе ўзгадвалі. Крыўдавала Леся, ды паступова і яна зразумела: “Не той малайчына, хто пачынае, а той, хто заканчвае”.
Украінская народная мудрасць