Вася Вясёлкін запрашае на Украіну
Вася Вясёлкін запрашае на Украіну
Украіна — краіна ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю, Расіяй, Венгрыяй, Польшчай, Славакіяй, Румыніяй і Малдовай. Абмываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Па плошчы Украіна займае сорак чацвёртае месца ў свеце і першае месца — сярод еўрапейскіх краін. На яе тэрыторыі краіны знаходзяцца Карпацкія і Крымскія горы. Найвышэйшы пункт — гара Гаверла — 2061 метр над узроўнем мора. Галоўная рака Украіны — Днепр. Перасякаючы Украіну з поўначы на поўдзень, яна дзеліць краіну на дзве прыкладна роўныя часткі. Іншыя буйныя рэкі — Днестр, Паўднёвы Буг, Дунай. На тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за тры тысячы азёр. Самае вялікае — Сасык, знаходзіцца ў Адэскай вобласці, самае глыбокае — Свіцязь, 55 метраў. Нацыянальная валюта – грыўна.
Карысныя выкапні
Найважнейшымі мінеральнымі багаццямі Украіны з’яўляюцца вугаль што ў Данбасе, жалезныя (Крывы Рог, Крамянчуг, Запарожжа, Керчанскі паўвостраў) і марганцавыя (Нікапаль) руды. Ёсць радовішчы нафты і газу, а таксама калійных соляў. На поўдні краіны – вялікія радовішчы крэйды і кааліну.
Бахчысарайскі фантан, называюць яшчэ “Фантанам слёз”. Згодна падання, быў пабудаваны па загаду крымскага хана Гірэя ў 1764 годзе, у гонар загінуўшай каханай Дзіляры. У верхняй чашы фантана заўжды ляжаць дзве ружы, якія кожную раніцу прыносяць супрацоўнікі музея. Да легенды стварэння фантана звярталіся Аляксандр Пушкін, Адам Міцкевіч, Леся Украінка.
Кіева-Пячэрская Лаўра – адзін з першых манастыроў на Русі. Заснаваны ў 1051 годзе. Будоўля пачалася ў адзінаццатым і доўжылася яшчэ дзевяць стагоддзяў. Назва “Пячэрская” ад слова “пяшчэры”, у якіх сяліліся першыя манахі. Лаўра – ганаровае званне, якое надавалася влікім і значным манастырам. Тут былі створаны выдавецтва і іконапісная майстэрня. Зараз ніжняя Лаўра знаходзіцца пад апекай Украінскай Праваслаўнай Царквы, а справамі верхняй Лаўры займаецца Нацыянальны Кіева-Пячэрскі гісторыка-культурны запаведнік, які запрашае наведаць святыню, увенчаную залатымі купаламі.
Сафійскі сабор
Сафійскі сабор закладзены ў 1037 годзе, як галоўны храм кіеўскіх метрапалітаў. Старажытнейшая і буйнейшая пабудова часоў Івана Грознага. Складзены з плінфы – шырокай і плоскай абпаленай цэглы. З трох бакоў акружаны двухяруснымі галярэямі, у сярэдзіне унутр якіх падбудаваны дзве вежы, іх лесвіцы вядуць на прасторныя хоры. У 1934 годзе створаны архітэктурна-гістарычны музей запаведнік “Сафійскі-музей”.
Тарас Шаўчэнка – нацыянальны герой Украіны. Літаратурная спадчына Шаўчэнкі лічыцца асновай украінскай літаратуры і ў многім сучаснай літаратурнай украінскай мовы. У 1840 годзе выйшаў самы вядомы яго зборнік “Кабзар”. У 1843 Шаўчэнка атрымаў ступень вольнага мастака. “Кацярына”, захаваўшаяся карціна, якую ён напісаў маслам, створаная на тэму аднайменнай паэмы. Пастарайцеся знайсці і пазнаёміцца з творамі вядомага ўкраінскага Песняра Тараса Шаўчэнкі.