Суббота, 3.09.2011 12:12. Рубрика:
Вершы
Каля нашага сяла
Белым грэчка зацвіла.
Белы лебедзь сеў на стаў –
Белым свет сягоння стаў.
Пахне мёдам у садку,
Сырадоем – у збанку.
– Бо навокал, – кажа дзед, –
Белы і салодкі свет.
Пятро Асадчук
Пераклала Валянціна Аколава